Кремлев Евгений Павлович

1938-2015

Прафесар Я.П. Крамлёў працаваў на факультэце бiялогii i экалогii ўнiверсiтэта ў 1991-2007 гадах.

Нарадзiўся 6 снежня 1938 года ў вёсцы Тулага Урэнскага раёна Горкаўскай вобласцi (Расiя). Сярэднюю адукацыю набываў ва Урэнскай школе (скончыў 8 класаў) i Баграцiёнаўскiм зааветэрынарным тэхнiкуме (1953-1957). Тэхнiкум скончыў з адзнакай i быў накiраваны на вучобу ў Вiцебскi ветэрынарны iнстытут.

Пасля сканчэння iнстытута працаваў галоўным ветэрынарным урачом саўгаса (1962-1963), ветэрынарным урачом Баграцiёнаўскай райветстанцыi (1963-1965), галоўным ветэрынарным урачом Упраўлення сельскай гаспадаркi Гур’еўскага раёна Калiнiнградскай вобасцi (1965-1967).

Вучыўся ў аспiрантуры Беларускага навукова-дасдедчага ветэрынарнага iнстытута (1967-1968) па спецыяльнасцi «Паразiталогiя». З 1968 -дырэктар Гусеўскай міжраеннай ветэрынарнай лабараторыі.

У 1971 годзе aбapaнiў кандыдацкую дысертацыю «К изучению минотических абортов у коров» i заняў пасаду старшага навуковага супрацоўнiка Kaлiнiнградскай навукова-даследчай ветэрынарнай станцыi, у 1974-1985 гадах - дырэктар. Доктарскую дысертацыю «Патология беременности, обусловленная факультативно патогенными бактериями и грибами и её роль в бесплодии коров» абаранiў у 1981 годзе.

У 1985-1991 гадах - загадчык кафедры генетыкi i развядзення сельскагаспадарчых жывёл Гродзенскага сельскагаспадарчага iнстытута (зараз Гродзенскi аграрны ўнiверсiэт).

З мая 1991 года - прафесар кафедры бiялогii Гродзенскага ўнiверсiтэта iмя Янki Купалы. Праз год a6ipaeццa загадчыкам кафедры. Чытаў курсы «Заалогiя» i «Miкрабiялогiя» на факультэце фiзiчнай культуры, спецкурсы «Асновы сельскай гаспадаркi» i «Экалогiя жывёл» на факультэце бiялогii i экалогii.

Вучонае званне прафесара па кафедры бiялогii прысвоена у 1993 годзе.

У 1996 годзе aбipaецца загадчыкам кафедры экалогii, праводзіць сур’ёзную працу па станаўленні кафедры. Распрацоўвае навучальныя праграмы па курсах «Miкрабiялогiя», «Экалогiя жывёл», «Экалагiчная паразiталогiя», «Экалогiя наземных экасістэм», «Метады ацэнкi экасiстэм» i іншыя.

Пад кiраўнiцтвам прафесара Я. П. Крамлева кафедра праводзiць глыбокiя даследаваннi па ацэнцы флоры i фаўны Заходняга рэгiёну Беларусi з пункту гледжання бiялагiчнай разнастайнасцi. Акрэслiвае рэжым выкарыстання бiялагічных рэсурсаў, дазваляючы захаваць бiялагiчную разнастайнасць. Шэраг выкладчыкаў кафедры прымаюць удзел у выкананнi дзяржауных навукова-тэхничных праграм. Кафедра адкрывае магiстратуру па спецыяльнасцi «Экалогiя» i аспiрантуру па спецыяльнасцi «Мiкрабiялогiя».

   
   
   
   
           

Контактная информация

Адрес: 230012, г.Гродно, пер Доватора, 3/1

Тел: +375 (152) 39 86 24

 

 

 

            

 

© ГрГУ им. Янки Купалы 2016-