Павлович Сергей Александрович
1930-2016
Паўловіч Сяргей Аляксандравіч, доктар медыцынскіх навук нарадзіўся 02.07.1930 г. у Хмяльніцкай вобласці (Украіна). У 1954 г. скончыў Станіслаўскі медыцынскі інстытут і працаваў асістэнтам кафедры таго ж інстытута. У 1959 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «О механизме действия фтивазида при экспериментальном туберкулезе». У 1970 г. у Дняпроўскім медыцынскім інстытуце абараніў доктарскую дысертацыю на тэму «Влияние магнитных полей на микроорганизмы». Вучонае званне прафесара прысвоена ў 1973 г. У Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы працаў з 1995 г., у якасці прафесара кафедры экалогіі – з 1998 г.
Асноўныя накірункі навуковых даследаванняў - магнітабіялогія і біямагнетызм, біярытмалогія. З’яўляецца аўтарам больш за 200 навуковых прац, 4 манаграфій, 16 падручнікаў і навучальных дапаможнікаў, з іх 10 – з грыфам Міністэрстваў адукацыі СССР і Рэспублікі Беларусь; рэдактар двух зборнікаў навуковых працаў па экалогіі.