Павлович Наталья Васильевна

Паўловіч Наталля Васільеўна, кандыдат медыцынскіх навук. Нарадзілася 18 апреля 1941 года у г. Ленінградзе.

У 1964 г. скончыла Івана-Франкоўскі медыцынскі інстытут, у 1967 г. – аспірантуру ў тым самым інстытуце пры кафедры фізіялогіі чалавека і жывёл. У 1967 г. абараніла кандыдацкую дысертацыю на тэму «Интраспинальные механизмы висцеро-моторных влияний в норме и патологии». Вучонае званне прафесара прысвоена ў 1992 годзе. У Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы  на працягу 13 гадоў працавала дэканам факультэта біялогіі і экалогіі, потым была прафесарам кафедры.

Асноўныя накірункі навуковых даследаванняў - узаемадзеянне саматычных і вісцэральных аферэнтных сістэм мозгу, сінхранізацыя экалагічных біярытмаў у розных біялагічных аб’ектаў. З’яўляецца аўтарам 96 друкаваных прац, у тым ліку манаграфіі, навукова-пазнавальнай кнігі, двух навучальных дапаможнікаў, электроннага варыянта дапаможніка.

   
   
   
   
           

Контактная информация

Адрес: 230012, г.Гродно, пер Доватора, 3/1

Тел: +375 (152) 39 86 24

 

 

 

            

 

© ГрГУ им. Янки Купалы 2016-