Воскобоев Александр Иванович

1944-2017

Васкабоеў Аляксандр Іванавіч, доктар біялагічных навук, нарадзіўся 30.09.1944 г. у в. Талагіно Якімавічскага раёна Смаленскай вобласці (Расійская Федэрацыя).

У 1968 годзе скончыў біялагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта, у 1971 годзе – аспірантуру Інстытута біяхіміі АН СССР. Абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Выделение, очистка и изучение свойств гликозилтрансферазы печени» ў спецыялізаваным савеце пры Інстытуце біяхіміі імя А.М. Баха АН СССР у 1971 годзе. Абараніў доктарскую дысертацыю на тэму «Биосинтез, протеидизация и транспорт фосфорных эфиров тиамина» ў 1984 годзе. Вучонае званне прафесара   было прысвоена ў 1986 годзе.

З 1984 па 1986 год працаваў дэканам факультэта бiялогii i экалогii, а з 1986 па 1993 гг.- прарэктарам па навуковай працы Гродзенскага ўнiверсiтэта iмя Янki Купалы. З 1994 годзе па 2000 гг - ўзначальваў кафедру біяхіміі і біятэхналогіі.

Асноўныя накірункі навуковых даследаванняў - вывучэнне фізіка-хімічных уласцівасцяў ферментаў.  З’яўляецца аўтарам больш за 100 навуковых прац, з іх 3 манаграфіі.

   
   
   
   
           

Контактная информация

Адрес: 230012, г.Гродно, пер Доватора, 3/1

Тел: +375 (152) 39 86 24

 

 

 

            

 

© ГрГУ им. Янки Купалы 2016-