Экскурсія "Фарты і ДОТы Гродзенскай крэпасці ў пачатку Першай сусветнай і Вялікай Айчыннай войнаў"
14 кастрычніка 2017 года студэнты другога курса спецыяльнасці “Біятэхналогія” ўзялі ўдзел у экскурсіі “Фарты і ДОТы Гродзенскай крэпасці ў пачатку Першай сусветнай і Вялікай Айчыннай войнаў”. Дацэнт кафедры гісторыі Беларусі, археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін А.М.Загідулін распавёў пра драматычныя і гераічныя падзеі абароны Радзімы, якія разгортваліся на Фартах № 1 і № 2 Гродзенскай крэпасці, а таксама на лініі ДОТаў 68 Умацаванага раёна, што знаходзяцца недалёка ад пасёлка Сапоцкін. Студэнты таксама пазнаёміліся з гісторыяй Аўгустоўскага канала і з прынцыпам работы шлюза Дамброўка.