Экскурсія па мясцінах першых дзён вайны

17 мая студэнты 1 і 2 курса факультэта разам з дацэнтам кафедры гісторыі Беларусі, археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін А.М.Загідуліным і старэйшым выкладчыкам кафедры сістэмнай біялогіі Л.В.Кавалеўскай наведалі з экскурсіяй 1 і 4 фарты Гродзенскай крэпасці, а таксама умацаваныя кропкі 68 Гродзенскага ўмацаванага раёна на Аўгустоўскім канале.

Студэнты даведаліся пра гісторыю Гродзенскай крэпасці, пра падзеі Першай сусветнай вайны на Гродзеншчыне, а таксама аб гераізме воінаў Чырвонай Арміі, што на працягу 22-24 чэрвеня 1941 г. трымалі абарону на граніцы Савецкага Саюза на ўмацаваннях "Лініі Молатава".

   
   
   
   
           

Контактная информация

Адрес: 230012, г.Гродно, пер Доватора, 3/1

Тел: +375 (152) 39 86 24

 

 

 

            

 

© ГрГУ им. Янки Купалы 2016-