Жывая вясна-2020
«Жывая вясна» — міжнародны праект, мэта якога прыцягнуць увагу і цікавасць дзяцей і дарослых да прыроды і да захавання пералётных птушак.
Што такое "Жывая вясна"? (Чытаць далей)
Вывучыць 40 відаў самых распаўсюджаных птушак гарадоў Беларусі цяпер можна дзякуючы нашаму анлайн-курсу. Дыстанцыйны курс “Птушкі горада” распрацаваны для тых, хто хоча далучыцца да бёрдвочынгу — назірання за птушкамі. Пазнаёміўшыся з асноўнымі відамі анлайн, ты зможаш заўважаць і адрозніваць іх у прыродзе.