Адкрыццё выставы «Жанчына. Час. Універсітэт»

26 лютага ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы прайшло ўрачыстае адкрыццё выставы «Жанчына. Час. Універсітэт», якая прымеркавана да 86-годдзя Купалаўскага ўніверсітэта і Года беларускай жанчыны. У гэтым мерапрыемсте прынялi ўдзел студэнты i супрацоўнiкi нашага факультэта.

Экспазіцыя прадстаўляе сабой фотаздымкі розных часоў, якія адлюстроўваюць ролю жанчын у жыцці і гісторыі ўніверсітэта. На стэндах можна пабачыць прадстаўніц розных прафесій: выкладчыц, навукоўцаў, бухгалтараў, працаўнікоў вытворчай і харчовай службы, будаўнікоў і іншых супрацоўнікаў універсітэта, а таксама студэнтак. Кожная фотаграфія суправаджаецца QR‑кодам: яго сканаванне дазваляе атрымаць інфармацыю пра асобу на кадры.

Выстава арганізавана на базе галоўнага корпуса ўніверсітэта па адрасе: вул. Ажэшкі, 22, 3-ці паверх.

   Контактная информация

   Адрес: 230012, г.Гродно, пер Доватора, 3/1

   Тел: +375 (152) 39 86 24

   Карта проезда
 
   
            

 

© ГрГУ им. Янки Купалы 2016-